Свята для дзяцей у царкве «Дабраслаўленне»

29 верасня пачаўся навучальны год у нядзельнай школе царвы «Дабраслаўленне» гор. Чэрвеня. Сёлета, як і ў мінулым годзе, у гэты дзень ладзілася свята для дзяцей ды іх бацькоў. Мэта свята відавочная – заахвоціць дзяцей наведваць нядзельную школу праз саміх дзяцей ды іх бацькоў. Гэтым разам на свята ў дом малітвы прыйшлі толькi хлопчыкі, два з іх раней не наведвалі нядзельную школу.

     А 10 гадзіне раніцы пачалося набажэнства. Пастар Алег Калеснік казаў пропаведзь на вершы з Паслання да Галатаў, 6:7-8. «Што пасее чалавек, тое і сажне» – дзеці і маладыя людзі яшчэ могуць аднесці гэтыя словы з Бібліі  да сябе ў будучыні, бо пакуль яны яшчэ «сеюць». На яскравых прыкладах у пропаведзі была паказана вернасць гэтых словаў для тых, хто ўжо «жне». Як тут не задумацца бацькам, што яны сеюць у сваіх дзяцей і што пажнуць пасля?

     Пасля набажэнства адбылася гульня для дзяцей. Падчас гульні трэба было прайсці праз чатыры «стадыі». На першай стадыі дзяцей сустракала бабуля з кепскім зрокам, якая прасіла дапамагчы аддзяліць добрае насенне (напрыклад, любові, веры, церпялівасці) ад кепскага (напрыклад, зайздрасці, ганарлівасці, сквапнасці). На другой стадыі сярод процьмы літар трэба было знайсці пазначаныя ды скласці з іх слова.На трэцяй стадыі дзяцей чакала яшчэ адна загадка. 

Спачатку трэба было знайсці схаваныя прадметы і па іх колькасці вызначыць пэўны нумар тэлефона. Пасля трэба было патэлефанаваць па вызначаным нумары і выслухаць тлумачэнне. На чацвёртым, апошнім, пункце дзеці мусілі скласці з кавалкаў карту і далей адшукаць па ёй клад.

     Трэба адзначыць, што ў набажэнстве і  ў арганізацыі гульні бралі ўдзел падлеткі, што яшчэ нядаўна самі наведвалі нядзельную школу царвы «Дабраслаўленне» .

     Пасля гульні дарослыя ды дзеці сабраліся за сталом падсілкавацца ды пагутарыць. Напрыканцы дзяцей чакала яшчэ творчая майстэрня, дзе яны ўласнымі рукамі (але не без дапамогі старэйшых) зрабілі па дзве невялікія падзелкі.

     Свята атрымалася. Радуемся і дзякуем Госпада і за тых, хто здолеў наведаць дом малiтвы каб мець уяўленне аб дзейнасцi нядзельнай школы i паслухаць Слова Божае.

     Застаецца пажадаць настаўнікам дысціпліны, сіл для руплівый працы, любові ды веры, каб цяперашнія госці свята сталі добрасумленнымі вучнямі нядзельнай школы. Таксама хочацца пажадаць падлеткам – выпускнікам нядзельнай школы – вызначыцца, прыняць Хрыста і служыць Яму цягам далейшага жыцця.

     Зладзіць свята дапамагала моладзь з мінскай царквы «Абуджэнне».

Войцік  А.

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения