Вяртанне да бацькоўскага дому

(пачатак навучальнага года ў нядзельнай школе г. Чэрвеня)

Царква «Дабраслаўленне» горада Чэрвень прыкладае намаганні для таго, каб нядзельная школа поўнілася дзецьмі. Дзеля гэтага кожны верасень, напачатку навучальнага года, у царкве ладзіцца свята. Так было і сёлета. 26 верасня 2015 г. дом малітвы адчыніў дзверы для хлопчыкаў і дзяўчат, каб развіць іх інтарэс да Божага Слова.
     Дзеці, што прыйшлі на свята, сталі ўдзельнікамі гульні па матывах прытчы пра блуднага сына (Лк.15:11-32). Разам з ім яны ўзялі грошы ды пакінулі бацькоўскі дом. Разам з ім яны змарнавалі ўсё што мелі на пустыя забавы.  Разам з блудным сынам дзеці 

згаладаліся, шукалі ежу і не маглі атрымаць нават струкоў, якія елі свінні. Нарэшце, разам з блудным сынам дзеці шукалі і знайшлі выйсце – вярнуліся дадому, няздольныя апраўдацца. Але замест асуджэння, дома іх чакалі бацькоўскія падарункі …
     Апроч гульні, дзеці наведалі 2 майстэрні з вырабамі, дзе можна было вылепіць фігурку з салёнага цеста і зрабіць драўляную ключніцу.
     Дзякуем Богу за бацькоў, што прывялі ці проста адпусцілі сваіх дзяцей на гэтае свята.
     Хочацца пажадаць царкве «Дабраслаўленне» рупліва і з любоў'ю працаваць далей, каб захаваць абуджаны інтарэс і развіць жаданне больш глыбока пазнаваць Божае Слова.
     Разам з вернікамі чэрвеньскай царквы, свята дапамаглі зладзіць браты і сёстры з мінскай царквы «Абуджэнне».

Войцiк А.

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

<div-end>