«Прасіце, і дасца вам»

Штогод напачатку восені царква «Дабраслаўленне» г. Чэрвень ладзіць свята для дзяцей – адкрыццё нядзельнай школы. Сёлета яно адбылося ў суботу, 16 верасня і мела фармат аднадзённага лагеру. На свята сабраліся дзеці ўзросту ад 8 да 12 гадоў, пераважна з сем'яў, каторыя не наведваюць царкву.

Дзень быў арганізаваны таксама, як і падчас адкрыцця нядзельнай школы ў Кіраўску. Практыка пацвярджае, што варта трымацца такой схемы ў арганізацыі падобных сустрэч для невялікіх груп дзяцей:

  1. Знаёмства і Біблейскі ўрок
  2. Гульня ў працяг тэмы ўрока, пажадана на вуліцы
  3. Музыкальны ўрок
  4. Абед
  5. Вырабы
  6. Спартыўныя гульні
  7. Агульны збор і малітва

Свята атрымалася. Дзеці падарылі дарослым цэлае мора непасрэднай радасці і пасмешак. Некаторыя з запрошаных дзяцей неўзабаве прыйшлі на першы ўрок нядзельнай школы ў новым навучальным годзе.

Варта адзначыць, што пастар царквы «Дабраслаўленне» Алег Калеснік не першы год актыўна запрашае знаёмых бацькоў і іх дзяцей у нядзельную школу. Гэтыя высілкі пакрысе пачынаюць даваць свае плады ў выглядзе вучняў, якія не толькі прыходзяць на святы, але і даволі стабільна наведваюць урокі цягам года. У гэтым бачыцца здзяйсненне Біблейскага прынцыпу: «Прасеце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайцеся, і адчыняць вам; бо кожны, хто просіць, атрымлівае, і, хто шукае, знаходзіць, і хто стукаецца, таму адчыняць» (Паводле Мацьвея 7:7,8).

Хочацца пажадаць сабе і ўсім, хто мае дачыненне да працы з дзецьмі, быць уважлівымі і паслядоўнымі з тымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, каго Гасподзь рэальна дае ў рукі, што рэальна прыходзяць у царкву.

У арганізацыі свята бралі ўдзел браты і сёстры з Чэрвеня і Мінска.

Войцiк А.

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения

Нажмите для увеличения