Віншаванне са Святам Божага Нараджэння

І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям:
бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь;
і вось вам знак: вы знойдзеце Дзіця ў пялюшках, Яно ляжыць у ясьлях.
І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы:
слава ў вышынях Богу, і на зямлі мір, і ў людзях добрая воля.

(Святое Дабравесьце паводле Лк, 2:9-13)

Улюбёныя сябры, браты, сёстры!

Напярэдадні светлага свята Нараджэння Ісуса Хрыста хочацца звярнуцца да ўсіх, перасягаючы межы традыцыйнага хрысціянскага звароту “браты і сёстры”. Бо менавіта так прамаўляе да нас Гасподзь праз Анёла: “Я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ЎСІМ ЛЮДЗЯМ”.

Няхай кожны паразважае, паўторыць гэтыя словы з Бібліі, бо яны суцішваюць і натхняюць, нясуць радасць надзеі на збаўленне, на выратаванне.

У нашым жыцці досыць пакутаў, страхаў, няспраўджаных спадзяванняў. Але гэтая надзея, абяцаная Самім Богам, – яна не расчаруе і не падмане. Яна ўжо спраўдзілася больш за дзве тысячы гадоў таму. Божае Слова, Божая любоў да Свайго стварэння ўвасобіліся ў Святым Немаўляці. Іісус вырас, зазнаў чалавечыя клопаты і цяжары жыцця, зведаў ў зямной долі ўсё, апроч граха. І ўсё дзеля таго, каб панесці цяжар нашага граха і пакаранне смерццю – тое, што самі мы панесці няздольныя.

Сёння Ісус, гэтак жа, як шмат гадоў таму, з любоўю і клопатам пра чалавечыя душы заклікае кожнага, хто здольны пачуць і разгарнуць сваё сэрца: “Прыйдзеце да Мяне, усе струджаныя і прыгнечаныя, і Я супакою вас”.

І кожны можа адгукнуцца, мае магчымасць даверыцца дасканалай Божай любові.

Няхай жа мноства клопатаў, пакутаў і спадзяванняў не захінаюць нам самую галоўную надзею, каторая не ганьбуе, і ў каторай няма страху і расчаравання. Для гэтай надзеі ёсць цвёрды падмурак – Божая ласка да нас (“І ў людзях добрая воля”)!

Не бойцеся нічога з Госпадам Ісусам Хрыстом, цешцеся, распаўсюджвайце гэтую радасць, падбадзёрвайце адзін аднога, бо ёсць Божая воля на выратаванне усіх людзей! Няхай Гасподзь подчас гэтага Свята адновіць у кожным сэрцы веру і надзею, умацуе ўпэўненасць у дасканалай волі Бога, нагадае пра сямейныя каштоўнасці, натхніць на добрае, на спачуванне, на дараванне, на ахвярнасць.

Са Святам Божага Нараджэння!

И сказал им Ангел: не бойтесь; я возвещаю вам великую радость, которая будет всем людям:
ибо ныне родился вам в городе Давидовом Спаситель, Который есть Христос Господь;
и вот вам знак: вы найдете Младенца в пеленах, лежащего в яслях.
И внезапно явилось с Ангелом многочисленное воинство небесное, славящее Бога и взывающее:
слава в вышних Богу, и на земле мир, в человеках благоволение!

(Святое Евангелие от Луки, 2:9-13)

Дорогие друзья, братья, сёстры!

В преддверии светлого Рождества Иисуса Христа хочется обратиться ко всем, выходя за рамки традиционного христианского «братья и сёстры». Потому что именно так обращается к нам Господь через Ангела: «Я возвещаю вам великую радость, которая будет всем людям».

Пусть каждый вдумается, повторит эти слова из Библии, которые утешают и ободряют, несут радость надежды на спасение и избавление.

В нашей жизни достаточно скорбей, страхов, несбывшихся надежд. Но эта надежда, обещанная Самим Господом, – она никогда не разочарует и не обманет. Она уже осуществилась более двух тысяч лет тому назад: Слово Божие, любовь Бога к Своему творению воплотились в Святого Младенца Христа. Иисус вырос, наравне с людьми перенёс все трудности и тяготы жизни, немощи и болезни, изведал в земной доле всё, кроме греха. И всё ради того, чтобы понести тяжесть нашего греха и наказание смертью – то, что мы сами понести не в силах.

Сегодня Иисус, как и много лет назад, с любовью и заботой о человеческих душах призывает каждого, кто способен слышать и открыть своё сердце: «Придите ко Мне все труждающиеся и обремененные, и Я успокою вас».

И каждый может отозваться, имеет возможность довериться Его совершенной Божьей любви.

За множеством забот, скорбей и надежд давайте ясно видеть самую большую надежду, которая не постыжает, в которой нет страха и разочарования. Для этого есть твёрдое основание – благоволение Бога («В человеках благоволение»)!

Дорогие друзья! Ничего не бойтесь с Иисусом Христом, радуйтесь, делитесь этой радостью, ободряйте друг друга – есть Божья воля о спасении всех людей! И пусть Господь в этот праздник воплощения Божьего Сына в наш мир обновит в каждом сердце веру и надежду, утвердит в уверенности в совершенной Божьей воле, напомнит нам о семейных ценностях, побудит к добру, состраданию, прощению, жертвенности.

С Рождеством Христовым!

И. Бах "Радуйся, народ Христов"

И. Бах "Радуйся, народ Христов"
Беларускі касцёльны спеў "Паказалась з неба"

Беларускі касцёльны спеў "Паказалась з неба"
Беларускі спеў на Раство "Нова радасць"

Беларускі спеў на Раство "Нова радасць"
Немецкая рождественская песня "Наш Спаситель приближается"

Немецкая рождественская песня "Наш Спаситель приближается"
"Божа, паспагадай усім" (на верш Рыгора Барадуліна)

"Божа, паспагадай усім" (на верш Рыгора Барадуліна)