Віншаванне з Нараджэннем Хрыста

І вось зьявіўся ім Анёл Гасподні, і слава Госпада асьвяціла іх і ўбаяліся страхам вялікім.

І сказаў ім Ангел «ня бойцеся! бо вось я абвяшчаю вам вялікую радасьць, што будзе ўсім людзям

бо цяпе́р нарадзіўся вам у ме́сьце Давідавым Збаўца, Каторы ёсьць Хрыстос Госпад»

і вось вам знак вы зно́йдзеце Дзіця ў пялёнках, ляжучы́ ў я́сьлях.

І неўспадзе́ўкі зьявілася з Ангелам вялікае войска нябе́снае, сла́вячы Бога і гаворачы

«Сла́ва на вы́шынах Богу і на зямлі мір сярод людзе́й добрае волі»

І сталася, як адыйшлі ад іх Ангелы на не́ба, пастухі сказалі адзін аднаму «пойдзем у Віфлеем і паглядзім, што там зда́рылася, што абвясьціў нам Госпад».

(Эвангельле паводле Лукі 210-15)

Улюблёныя браты і сёстры, дарагія сябры! Нараджэнне Збаўцы нашага Ісуса Хрыста – гэта скрыжаванне даўніны і сучаснасці, вечнасці і нашага з вамі жыцця. Гэта радасць, што прасягае ўвесь Сусвет. Нібыта 2000 гадоў таму, і сёння мы ўспрымаем гэтую радасную навіну – “Нарадзіўся вам у ме́сьце Давідавым Збаўца, Каторы ёсьць Хрыстос Госпад”. Пастухі пачулі гэтую навіну ад Анёла, мы ж з вамі, сучасныя людзі, - даведваемся пра яе праз Слова Божае – Біблію, даведваемся таксама адзін ад аднога; таксама Дух Божы прамаўляе гэтую радасць наўпрост сэрцам вернікаў. Давайце ж нагадваць і абвяшчаць адзін адному, усім навакольным гэтую вялікую радасць – Хрыстос нарадзіўся! У вобразе немаўляці Ен перадвясціў нам збаўленне, вызваленне ад граха і смутку, падарыў будучыню і спадзяванне.

Падобна пастухам, будзем ня толькі дзівіцца і радавацца, але рушым насустрач Яму! Звернемся да Слова Божага і нагадаем сабе, як гэта было. Распавядзем гэта ўсім сябрам. Пойдзем у дом Божы, каб ухваліць і ўшанаваць Хрыста! Схіліўшыся ў малітвах, выкажам Яму сваю радасць, падзяку і спадзяванне на Яго!

З Хрыста Нараджэннем, народ Беларусі!


И сказал им Ангел «не бойтесь я возвещаю вам великую радость, которая будет всем людям

ибо ныне родился вам в городе Давидовом Спаситель, Который есть Христос Господь»

и вот вам знак вы найдете Младенца в пеленах, лежащего в яслях.

И внезапно явилось с Ангелом многочисленное воинство небесное, славящее Бога и взывающее

«слава в вышних Богу, и на земле мир, в человеках благоволение!»

Когда Ангелы отошли от них на небо, пастухи сказали друг другу «пойдем в Вифлеем и посмотрим, что там случилось, о чем возвестил нам Господь».

(Евангелие от Луки 2:10-15)

Возлюбленные братья и сёстры, дорогие друзья! Рождение Спасителя Иисуса Христа – это пересечение древности и современности, вечности и нашей с вами жизни. Это радость, которая пронизывает всё Мироздание. Как и 2000 лет назад, и сегодня мы воспринимаем эту радостную новость «Родился вам в городе Давидовом Спаситель, Который есть Христос Господь». Пастухи услышали эту новость от Ангела, мы же с вами, современные люди, узнаём об этом через Слово Божие – Библию, узнаём также один от одного; также и Дух Божий свидетельствует об этой радости через сердца верующих. Давайте же напоминать и свидетельствовать друг другу, всем окружающим эту великую радость – Христос рождён! В образе младенца Он предвестил нам спасение, освобождение от греха и печали, подарил будущность и надежду.

Подобно пастухам, будем не только удивляться и радоваться, но поспешим навстречу Ему! Обратимся к Слову Божьему и напомним себе, как это было. Расскажем об этом всем друзьям. Пойдем в дом Божий, чтобы прославить Христа! Станем молиться, чтобы высказать свою радость, благодарность и упование на Него!

С Рождеством Христовым, люди доброй воли!